Пасля леташніх парламенцкіх выбараў жанчыны больш не жывуць ва ўмовах страху і пераследу, — кажа Клеменціна Суханава (Klementyna Suchanow) з Руху «Жаночы страйк». Яна адзначае, што ўрад пакуль яшчэ не адмяніў рэпрэсіўнасць закону аб спыненні цяжарнасці.
— Людзі чакаюць, частка лічыць, што адказнасць за стрымліванне змен не нясе ўся ўрадавая кааліцыя, а толькі яе частка. Чакаем заканчэння тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта Дуды і калі тады не будуць уведзеныя змены ў закон аб абортах, то мы адрэагуем на наступных парламенцкіх выбарах.
Прайшлі чатыры гады з моманту рашэння Канстытуцыйнага суда, які заявіў, што перапыненне цяжарнасці ў выпадку пашкоджанняў або дэфектаў плоду супярэчыць канстытуцыі. Перад леташнімі выбарамі апазіцыйныя партыі абяцалі лібералізацыю заканадаўства. Аднак з-за супраціўлення кааліцыйнай Польскай сялянскай партыі psl і недастатковай колькасці галасоў для прыняцця змен, гэтага не адбылося.
У выніку ўрад выдаў рэкамендацыі для медыкаў і пракурораў, у якіх гаворыцца, што для перапынення цяжарнасці ёсць дзве падставы: пагроза жыццю або здароўю цяжарнай і абгрунтаванае падазрэнне, што цяжарнасць наступіла ў выніку забароненых дзеянняў.
Для працэдуры перапынення цяжарнасці дастаткова адной медыцынскай даведкі аб наяўнасці пагрозы для здароўя жанчыны.
IAR/яс